Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/26/935554_112233/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 10:15
26.12.2017 13:58 Эканоміка, Грамадства

Базавая велічыня ўзрасце да 24,5 рубля

Мінск, 26 снежня. Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2018 года вырасце з 23 да 24 з паловай рублёў. Гэта прадугледжанае пастановай Савета міністраў ад 22 снежня 2017 года № 997, паведаміла прэс-служба ўрада.

Такім чынам, базавая велічыня павялічыцца на 1,5 рубля. Папярэдні раз яна была павышаная 1 студзеня 2017 года — з 21 да 23 рублёў.

Базавая велічыня ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, выкарыстоўваецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Першая базавая велічыня была ўстаноўленая ў 10 тыс. рублёў. Амаль за 14 гадоў, з улікам яе змены 1 студзеня 2017 года, базавая велічыня павялічвалася 19 раз.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН