Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/26/935572_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:22
26.12.2017 15:14 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка адмяніў абмежаванні на рэканструкцыю грамадзянамі свайго жылля пры перспектыве яго зносу

Мінск, 26 снежня. Аляксандр Лукашэнка 26 снежня падпісаў указ № 463 "Аб удасканаленні парадку адабрання і выдзялення зямельных участкаў", паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Дакумент накіраваны на далейшае ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у галіне аховы і выкарыстання зямель. Ён адмяняе існуючыя абмежаванні спосабаў эксплуатацыі і паляпшэння аб`ектаў нерухомасці, размешчаных на тэрыторыі перспектыўнага развіцця населеных пунктаў.

У прыватнасці, да прыняцця рашэння аб канфіскацыі зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб грамадзяне маюць права рэканструяваць жылыя дамы, што ім належаць, з павелічэннем іх плошчы, а таксама ўзводзіць гаспадарчыя пабудовы на прыдамовай тэрыторыі нават у тых выпадках, калі горадабудаўнічай дакументацыяй намечаны знос сядзібнай жылой забудовы.

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка і ўсталяванне яго мяжы на мясцовасці будуць праводзіцца ў межах адзінай працэдуры, што паспрыяе скарачэнню тэрмінаў выдзялення зямельных участкаў.

Арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, надзяляюцца правам да 1 студзеня 2023 года выкарыстоўваць пададзеныя ім раней зямельныя ўчасткі без афармлення дакументаў, што засведчваюць права на іх. Сельскагаспадарчыя арганізацыі і дзяржаўныя лесагаспадарчыя ўстановы вызваляюцца да 1 студзеня 2020 года ад выплаты дзяржпошліны за выдачу такіх дакументаў у дачыненні да зямельных участкаў, прызначаных для вядзення сельскай і лясной (лесапаркавай) гаспадаркі.

Таксама ў адпаведнасці з указам не будуць спаганяцца страты сельскагаспадарчай або лесагаспадарчай вытворчасці пры прадастаўленні зямельных участкаў для будаўніцтва аб`ектаў сацыяльнага абслугоўвання, а таксама транспартнай і інжынернай інфраструктуры ў межах свабодных эканамічных зон.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН