Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/27/935688_225588/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:42
27.12.2017 10:09 Грамадства

У мінскім метро павялічаная стаянка апошніх цягнікоў на перасадачным вузле "Кастрычніцкая" — "Купалаўская"

Мінск, 27 снежня. У Мінскім метрапалітэне 27 снежня павялічваецца час стаянкі апошніх цягнікоў на перасадачным вузле "Кастрычніцкая" — "Купалаўская".

"У пасажыраў апошніх цягнікоў для перасадкі з адной лініі метрапалітэна на іншую будзе ў распараджэнні тры хвіліны. Адпаведна зменіцца графік руху апошніх цягнікоў па астатніх станцыях Мінскага метрапалітэна", — паведаміла прэс-служба метро.

Гэтае рашэнне прынятае паводле вынікаў маніторынгу графіка руху апошніх цягнікоў і начнога пасажырапатоку па абедзвюх лініях метрапалітэна.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН