Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/27/935701_205874/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:47
27.12.2017 12:12 Спорт

Беларуска прызнаная найлепшай спартсменкай свету 2017 года ў жаночай барацьбе

Мінск, 27 снежня. Рашэннем Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW) беларуска Ванэса Каладзінская прызнаная найлепшай спартсменкай 2017 года ў жаночай барацьбе, паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.

Сёлета Каладзінская выйграла чэмпіянат свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы і стала двухразовай уладальніцай гэтага тытула — яна перамагла на планетарным першынстве ў 2012 годзе.

Акрамя таго, у гэтым сезоне Каладзінская заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.

Паводле вынікаў 2017 года ў вольнай барацьбе найлепшым прызнаны амерыканец Джордан Бароўз, у грэка-рымскай — немец Франк Штэблер.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239