Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/27/935705_554478/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:00
27.12.2017 12:42 Эканоміка, Грамадства

"Белтэлекам" папярэдзіў абанентаў пра спісанне сродкаў за мінулыя дні

Мінск, 27 снежня. Нацыянальны аператар сувязі "Белтэлекам" ў паведамленні на сваім сайце папярэдзіў пра спісанне сродкаў за некалькі мінулых дзён.

"У сувязі з работамі, якія праводзяцца ў сістэме разлікаў і тарыфікацыі РУП "Белтэлекам", спісанне грашовых сродкаў за паслугі доступу да сеткі інтэрнэт і тэлебачання ZALA (у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг) з 23.12.2017 па 26.12.2017 не здзяйснялася", — гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з гэтым плата за паслугі за перыяд з 23 па 26 снежня будзе спісаная з асабовых рахункаў абанентаў сёння, 27 снежня, аднакратна, адной сумай. "Пасля штосутачны рэжым аплаты і спісання грашовых сродкаў будзе адноўлены", — гаворыцца ў паведамленні.

"Белтэлекам" звяртае ўвагу, што змены ў працэдуры спісання сродкаў за паслугі сувязі не адаб'юцца на агульным памеры платы — плата за снежань будзе адпавядаць умовам тарыфных планаў і замоўленых дадатковых паслуг.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239