Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/27/935719_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:02
27.12.2017 13:12 Грамадства

У Мінску вадзіцель з 2,66 праміле алкаголю ў крыві збіў на пераходзе жанчыну

Мінск, 27 снежня. Следчыя сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта усталёўваюць абставіны ДТЗ, у выніку якога пацярпела жанчына, паведаміла прэс-служба СК.

Паводле даных следства, вечарам 26 снежня 30-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем Mitsubishi Carisma, рухаўся па вуліцы Сяліцкага з боку вуліцы Бачылы. Ля дома нумар 33 ён наехаў на жанчыну, 1958 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Жанчына знаходзіцца ў бальніцы.

Кіроўцу супрацоўнікі міліцыі даставілі для правядзення агляду, у яго крыві выяўлена 2,66 праміле алкаголю. УСК па Мінску распачата справа па ч. 4 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК. Да матэрыялаў справы далучаны запіс відэарэгістратара, усталяванага ў аўтамабілі.

Падазроны затрыманы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239