Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/27/eu_eu_935638_935639/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:59
27.12.2017 09:06 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Пасол Польшчы: Кожная краіна Усходняга партнёрства сама выбірае, з якой дынамікай і ў якіх сферах развіваць супрацоўніцтва з ЕС

Мінск, 27 снежня. Апошні саміт Усходняга партнёрства адназначна пацвердзіў волю краін — членаў ЕС развіваць адносіны з усходнімі партнёрамі, у тым ліку з Беларуссю, лічыць пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

"Я ўпэўнены, што гэта супрацоўніцтва будзе плённым, адкрые новыя магчымасці для бізнесу, навукі, тэхналогій, асабістых адносін, — сказаў дыпламат у інтэрв'ю БелаПАН. — Цяжка ўявіць сучасную Польшчу без супрацоўніцтва з ЕС. Я думаю, з часам у Беларусі вынікі супрацоўніцтва з ЕС будуць таксама ўсё больш відавочныя. Настолькі, што ні ў каго не застанецца сумненняў, што гэтае супрацоўніцтва варта развіваць".

Пасол адзначыў, што кожная краіна — удзельніца Усходняга партнёрства можа выбіраць, у якіх сферах і галінах яна гатовая супрацоўнічаць з ЕС. "Мы нікому нічога не будзем навязваць. Мы толькі прапануем, таму ў кожнага ёсць выбар, з якой дынамікай і ў якіх сферах развіваць супрацоўніцтва", — падкрэсліў Конрад Паўлік.

Ініцыятыва ЕС "Усходняе партнёрства" была запушчана ў 2009 годзе для шасці краін былога СССР — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Праект накіраваны на развіццё інтэграцыйных сувязяў паміж гэтымі дзяржавамі і Еўрасаюзам.

Шосты саміт Усходняга партнёрства прайшоў 24 лістапада ў Бруселі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239