Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/28/935838_112233/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:10
28.12.2017 10:16 Грамадства

Следчыя органы высвятляюць абставіны гібелі інжынера ў мінскім аэрапорце

Мінск, 28 снежня. Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі ў нацыянальным аэрапорце Мінск 33-гадовага інжынера па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і эксплуатацыі авіятэхнікі, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Няшчасны выпадак здарыўся раніцай 22 снежня. Інжынер памёр пасля прыбыцця медыкаў.

Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Праводзіцца апытанне відавочцаў.

Паводле інфармацыі з інтэрнэту, мужчына ўпаў з крыла транспартнага самалёта, калі чысціў яго ад лёду.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН