Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/29/936006_201478/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 23:15
29.12.2017 11:38 Грамадства

МУС: Электронная рэгістрацыя іншаземцаў у Беларусі пачнецца ў другім квартале 2018 года

Мінск, 29 снежня. Адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі ў электроннай форме замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, стане даступнай у другім квартале 2018 года, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў са спасылкай на начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксея Бегуна.

Паводле яго інфармацыі, у адпаведнасці з пастановай урада ад 14 ліпеня 2017 года № 529 МУС разам з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг у 2017 годзе працавала над стварэннем умоў для рэгістрацыі часовага знаходжання іншаземцаў у электроннай форме. Планавалася, што яна пачне ажыццяўляцца праз адзіны партал электронных паслуг да 31 снежня 2017 года. Аднак цяпер іншаземцы, у якіх няма плацежных карт беларускіх банкаў, з-за тэхнічных прычын не могуць заплаціць дзяржаўную пошліну праз АРІП без асабістага звароту ў банкі, што рэгламентаванае п. 3 ч. 1 арт. 15 закона аб асновах адміністрацыйных працэдур.

"Зараз прапрацоўваецца пытанне аб вызваленні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, ад выплаты дзяржаўнай пошліны пры рэгістрацыі ў электроннай форме. Чакаецца, што гэтая адміністрацыйная працэдура на адзіным партале электронных паслуг пачне ажыццяўляцца ў другім квартале 2018 года пасля ўнясення адпаведных змен у заканадаўчыя акты", — цытуе Бегуна сайт МУС.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239