Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/29/936019_112233/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:42
29.12.2017 12:16 Грамадства

За ўзаемаадносіны БПЦ і грамадства зараз будзе адказваць пробашч прыходу сталічнага храма Аляксандра Неўскага Мікалай Коржыч

Мінск, 29 снежня. Новым старшынёй сінадальнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы па ўзаемаадносінах БПЦ і грамадства прызначаны пробашч прыходу храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч. Такое рашэнне прынятае 29 снежня на пасяджэнні сінода БПЦ, паведамляе партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Папярэдне члены сінода задаволілі прашэнне біскупа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма аб вызваленні яго ад пасады старшыні сінадальнага аддзела БПЦ "у сувязі з вялікай загружанасцю ў епархіі".

Сінадальны аддзел БПЦ па ўзаемаадносінах царквы і грамадства быў створаны ў чэрвені 2014 года. У яго задачы ўваходзіць ажыццяўленне знешняй дзейнасці БПЦ, а менавіта: падтрыманне кантактаў з іерархамі і прадстаўнікамі духавенства брацкіх праваслаўных цэркваў; падтрыманне існых і стварэнне новых сувязяў з прадстаўнікамі іншых цэркваў і хрысціянскіх аб'яднанняў; дыялог з прадстаўнікамі нехрысціянскіх канфесій; узаемаадносіны з органамі заканадаўчай і выканаўчай улады, палітычнымі партыямі, прафесійнымі і творчымі саюзамі, а таксама іншымі інстытутамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН