Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/29/936081_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:47
29.12.2017 16:19 Грамадства

На час навагодніх святаў БЧ прызначыла 77 дадатковых цягнікоў

Мінск, 29 снежня. Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных святаў прызначыла 77 дадатковых цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній.

Як паведамляе прэс-служба БЧ, з 29 снежня па 13 студзеня ў міжнародных зносінах будуць дадаткова курсіраваць 25 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск — Масква — Мінск, Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск, Масква — Брэст — Смаленск, Баранавічы — Масква — Баранавічы, Львоў — Мінск, Калінінград — Масква — Калінінград, Санкт-Пецярбург — Бранск.

У міжрэгіянальных зносінах на гэты час прызначаныя 52 дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск — Гомель — Мінск, Мінск — Брэст — Мінск, Віцебск — Мінск — Віцебск, Магілёў — Гомель — Магілёў, Віцебск — Брэст — Віцебск, Козенкі — Мінск — Козенкі.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН