Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/29/936105_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:22
29.12.2017 16:52 Эканоміка, Грамадства

Мінімальная зарплата 1 студзеня вырасце з 265 да 305 рублёў

Мінск, 29 снежня. У Беларусі з 1 студзеня 2018 года змяняецца памер мінімальнай заработнай платы — яна падвышаецца з 265 да 305 рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Павышэнне мінімальнай зарплаты зацверджанае пастановай урада ад 28 снежня № 1022.

У міністэрстве нагадалі, што наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і гадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу. Калектыўнай дамовай пры гэтым можа быць устаноўлены iншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэйшы за памер, устаноўлены ўрадам.

Памер сярэдняй зарплаты з пачатку 2017 года складаў 265 рублёў і на працягу года не індэксаваўся ў сувязі з нізкім узроўнем інфляцыі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН