Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/30/935950_935951/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 21:21
30.12.2017 10:17 Грамадства

31 снежня і 7 студзеня харчовыя і нехарчовыя магазіны Мінска будуць працаваць паводле рэжыму працоўнага дня

Мінск, 30 снежня. У святочныя дні 31 снежня і 7 студзеня харчовыя і нехарчовыя магазіны Мінска будуць працаваць паводле рэжыму працоўнага дня, паведамляе галоўнае ўпраўленне харчовага рынку Мінгарвыканкама.

Буйныя харчовыя крамы (супер- і гіпермаркеты) з 15 снежня завяршаюць працу не раней чым у 22.00 (у мінулыя гады так працавалі толькі ўніверсамы). Гэты рэжым захаваецца па 7 студзеня.

У навагоднюю ноч да 4 гадзін раніцы будзе працаваць "Калядны кiрмаш" на пляцоўцы каля Палаца спорту. У продажы — навагоднія падарункі, сувеніры, прысмакі, гарачы шакалад, глінтвейн, чай, свежая выпечка, шашлык, блінцы і іншае.

1 студзеня харчовыя магазіны будуць працаваць з 10 да 18 гадзін, у нехарчовых магазінаў гэты дзень — выхадны.

Сталічныя рынкі 30 і 31 снежня будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня. 1 студзеня — выхадны для ўсіх рынкаў горада. 2 студзеня не будуць працаваць рынкі "Тутэйшы" (Партызанскі пр., 99), "Серабранка" (вул. Пляханава, 89), "Маскоўскі" (пр. Газеты "Звязда", 16), "Малінаўка" і Maxsimus (вул. Ясеніна, 76), астатнія адновяць працу ў звычайным рэжыме.

7 студзеня будуць закрытыя рынкі "Тутэйшы", "Велазаводскі" (зав. Рабочы, 5) і "Маскоўскі".

Рынкі "Камароўскі" і "Ждановічы" з 2 па 7 студзеня працуюць па графіку працоўнага дня.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239