Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/31/936217_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.08.2019 12:45
31.12.2017 12:28 Эканоміка, Грамадства

Спынены допуск грузавікоў на тэрыторыю Польшчы праз беларускі пункт пропуску "Бераставіца"

Мінск, 31 студзеня. Паводле інфармацыі польскага боку, з 18.00 30 снежня спынены пропуск грузавых транспартных сродкаў на польскую тэрыторыю пасля афармлення ў пункце пропуску "Баброўнікі" (сумежны беларускі — "Бераставіца"), паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Памежнікі рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Бліжэйшыя пункты пропуску для грузавога транспарту на польскім напрамку — "Казловічы" і "Брузгі".

Аб аднаўленні руху ў пункце пропуску "Баброўнікі" будзе паведамлена дадаткова.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН