Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/31/936250_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 09:12
31.12.2017 13:54 Грамадства

У навагоднюю ноч тэмпература паветра будзе хістацца каля нуля

Мінск, 31 снежня. У навагоднюю ноч тэмпература паветра ў асноўным будзе каля нуля градусаў, сведчыць прагноз Белгідрамета.

Такая тэмпература чакаецца ў Мінску, Гродне і Віцебску. У Магілёве ад нуля да мінус двух, у Брэсце і Гомелі — ад нуля да плюс двух. Ва ўсіх абласных цэнтрах чакаюцца ападкі, у сталіцы без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы, 5—10 м/с, у Віцебску і Гродне парывы да 14 м/c.

Днём будзе ад двух да чатырох градусаў вышэй за нуль у Мінску, Віцебску і Магілёве, ад трох да пяці ў Гомелі, ад чатырох да шасці ў Гродне і ад шасці да васьмі градусаў цяпла ў Брэсце. Ападкаў не чакаецца толькі ў Гродне і Брэсце. Вецер паўднёвы, 5—10 м/с, парывы да 14 м/c.

За апошнія суткі (з 21 гадзіны 29 снежня да 21 гадзіны 30 снежня) у Гомелі выпала 57,5% месячнай нормы ападкаў (23 мм пры норме 40), а з улікам папярэдніх 12 гадзін — 72,5% (29 мм).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН