Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/01/936229_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2020 07:49
01.01.2018 10:04 Грамадства, Эканоміка

Базавая велічыня ў Беларусі вырасла да 24,5 рубля

Мінск, 1 студзеня. Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2018 года павялічаная на паўтара рубля — з 23 да 24 з паловай рублёў. Гэта прадугледжваецца пастановай Савета міністраў ад 22 снежня 2017 года № 997.

Папярэдні раз базавая велічыня павышалася 1 студзеня 2017 года — з 21 да 23 рублёў.

Базавая велічыня ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, яна выкарыстоўваецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Першая базавая велічыня была ўстаноўленая ў 10 тыс. рублёў. За мінулы перыяд яна павялічвалася 19 разоў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239