Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/01/936230_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:33
01.01.2018 10:17 Грамадства, Эканоміка

Мінімальная зарплата ў Беларусі павялічаная да 305 рублёў

Мінск, 1 студзеня. 1 студзеня 2018 года ў Беларусі павышаны памер мінімальнай заработнай платы — з 265 да 305 рублёў. Адпаведная пастанова была прынятая ўрадам 28 снежня.

Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і гадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу. Калектыўнай дамовай пры гэтым можа быць устаноўлены iншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэйшы за памер, устаноўлены ўрадам.

Памер сярэдняй зарплаты з пачатку 2017 года складаў 265 рублёў. На працягу года гэты паказчык не індэксаваўся ў сувязі з нізкім узроўнем інфляцыі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН