Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/01/936275_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.07.2020 23:07
01.01.2018 12:21 Грамадства

Чатыры чалавекі пацярпелі ў Мінску ў навагоднюю ноч ад няправільнага выкарыстання піратэхнікі

Мінск, 1 студзеня. У навагоднюю ноч у Мінску ад няправільнага выкарыстання піратэхнікі пацярпелі чатыры чалавекі. Двойчы піратэхнічныя вырабы заляталі ў вокны сталічных кватэр, паведамляе сайт МНС.

Паводле аператыўных даных, 31 снежня ў 22.18 на нумар 101 паступіла паведамленне аб здарэнні ў жылым доме № 17 па вуліцы Заслаўскай. У акно кватэры, што на 10-м паверсе 12-павярховага будынка, уляцела петарда. У кватэру яна не трапіла, але пашкодзіла аконнае шкло.

Праз 20 хвілін падобны выпадак адбыўся па вуліцы Кахоўскай, 34. Петарда разбіла акно кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховага дома. У абодвух выпадках ніхто не пацярпеў.

Ад няправільнага выкарыстання піратэхнікі пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе МНС.

31 снежня ў 20.29 паступіла інфармацыя, што вучань 10-га класа атрымаў пералом пальца левай рукі і апёк 1—3-й ступені. 15-гадовы школьнік падпальваў петарду ў кватэры жылога дома. Падлетку аказалі першую медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому.

Прыкладна ў гэты ж час аналагічны выпадак адбыўся па вуліцы Чыгладзе, 6, корпус 1. Апёкі 1—3-й ступені правай рукі атрымаў 19-гадовы хлопец.

1 студзеня ў 2.37 13-гадовы школьнік падпальваў петарды ў двары жылога дома на вуліцы Авакяна і апёк указальны палец правай рукі.

1 студзеня ў 2.22 26-гадовы мужчына, знаходзячыся ў гасцях, падпальваючы бенгальскія агні, атрымаў тэрмічны апёк 1—2-й ступені двух пальцаў абедзвюх рук.

У сувязі з гэтым МНС заклікае грамадзян да асцярожнасці пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239