Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/01/936277_123456/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 05:18
01.01.2018 12:04 Эканоміка

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Мінск, 1 студзеня. З 1 студзеня Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Згодна з пастановай Савета міністраў ад 27 снежня, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з 105 да 111,4 долара за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін павышана з 57,7 да 61,2 долара, на таварныя бензіны — з 31,5 да 33,4 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 33,4 долара за тону (раней — 31,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты, былі павышаны 1 снежня.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН