Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/01/936284_123456/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:01
01.01.2018 13:11 Грамадства

У новым годзе пры змене ўладальніка аўтамабіля тэхагляд не трэба будзе праходзіць паўторна

Мінск, 1 студзеня. З 1 студзеня 2018 года пры змене ўладальніка аўтамабіля тэхагляд не трэба будзе праходзіць паўторна. Новаўвядзенне прадугледжана пастановай урада № 933 ад 6 снежня 2017 года.

Гэты дакумент адкарэктаваў пералік выпадкаў, пры якіх работнік УП "Белтэхагляд" пераносіць адзнаку ў дакумент (сертыфікат) аб праходжанні дзяржтэхагляду. Так, з 1 студзеня 2018 года адзнака пераносіцца: пры унясенні змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхпашпарт); выдачы дубліката пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку; выдачы новага дакумента (сертыфіката) аб праходжанні дзяржтэхагляду; дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку новым уласнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Асноўнай умовай для пераносу адзнакі аб праходжанні дзяржтэхагляду з'яўляецца пацвярджэнне факту выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН