Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/01/936296_123456/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 08:34
01.01.2018 14:23 Грамадства

Паводле ўдакладненай інфармацыі, у навагоднюю ноч ад няправільнага выкарыстання піратэхнікі ў Мінску пацярпелі пяць чалавек

Мінск, 1 студзеня. Паводле ўдакладненай інфармацыі МНС, у навагоднюю ноч ад няправільнага выкарыстання піратэхнікі ў Мінску пацярпелі пяць чалавек.

Раней паведамлялася аб чатырох пацярпелых. 13-гадовы школьнік, 15-гадовы падлетак і 19-гадовы хлопец атрымалі траўмы і апёкі пальцаў, запальваючы навагоднія петарды, а 26-гадовы мужчына траўмаваў сабе пальцы на абедзвюх руках пры падпале бенгальскіх агнёў.

Пазней стала вядома яшчэ аб адным здарэнні. Раніцай 1 студзеня ў адну са сталічных бальніц звярнулася 33-гадовая жанчына, якой у твар трапіў феерверк, запушчаны суседзямі. Траўма аказалася нязначнай, пасля аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелая была адпушчаная дамоў.

Акрамя таго, у навагоднюю ноч петарды двойчы траплялі ў вокны сталічных кватэр — у абодвух выпадках пашкоджана шкло, у кватэры петарды не заляталі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239