Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/03/936346_936347/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:58
03.01.2018 10:10 Грамадства

У Рэчыцы дворнік знайшоў у парку ёмістасць з ртуццю

Гомель, 3 студзеня. У рэчыцкім парку Перамогі дворнік знайшоў пластыкавую ёмістасць з ртуццю.

Як паведамляе прэс-служба МНС, інфармацыя аб выяўленні небяспечнай знаходкі паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання Рэчыцкага падраздзялення МНС 2 студзеня ў 10.32.

Герметычна закрытую бутэльку з ртуццю дворнік знайшоў падчас уборкі тэрыторыі.

На месца прыбыло падраздзяленне службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Небяспечная знаходка канфіскавана для далейшай утылізацыі.

Агульная маса ртуці склала 3,3 кг. Паколькі разліву металу не адбылося, дэмеркурызацыйныя мерапрыемствы не праводзіліся.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН