Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/03/936349_936350/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2019 02:03
03.01.2018 10:14 Эканоміка, Фінансы

Мінфін пачынае першы продаж валютных аблігацый у 2018 годзе

Мінск, 3 студзеня. Міністэрства фінансаў Беларусі 3 студзеня пачынае прамы продаж дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб выпуску № 244. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце міністэрства.

Прамы продаж валютных аблігацый будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 3 студзеня па 15 лютага. Аб'ём выпуску складзе 50 млн долараў. Намінальны кошт адной аблігацыі — тысяча долараў. Стаўка працэнтнага даходу — 4,4% гадавых. Тэрмін абарачэння папер складзе 1.901 дзень. Тэрмін іх пагашэння — 4 лістапада 2022 года, ён падзелены на адзінаццаць працэнтных перыядаў.

Аблігацыі 244-га выпуску былі размешчаны на біржы 21 жніўня 2017 года і ўжо прадаваліся да 27 снежня. Выпуск размяшчаецца згодна з загадам Мінфіна ад 8 жніўня мінулага года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН