Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/03/936350_936351/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:48
03.01.2018 11:21 Палітыка, Грамадства

Крымінальная справа ў дачыненні да аднаго з экс-фігурантаў "справы патрыётаў" Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона перададзена ў суд

Мінск, 3 студзеня. Крымінальная справа ў дачыненні да аднаго з былых фігурантаў "справы патрыётаў" Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона перададзена ў суд Ленінскага раёна Мінска, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org. Дата пачатку слуханняў пакуль не прызначаная.

Згодна з ч. 2 cт. 295 Крымінальнага кодэкса, Бяляўскаму пагражае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам да двух гадоў, арышт да трох месяцаў, абмежаванне волі да пяці гадоў, пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

"Такім чынам, адзіны патрон, які невядома колькі гадоў пыліўся ў шафе ў якасці сувеніра, можа стаць прычынай доўгатэрміновага зняволення для былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", — адзначаюць праваабаронцы.

Мастак-дызайнер з Мінска Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 28 сакавіка 2017 года і абвінавачаны паводле ч. 3 арт. 293 КК (навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). 2 чэрвеня адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. У тым жа месяцы справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, распачатая напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка, была спынена, а другая распачатая крымінальная справа (аб стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання) — перададзена з КДБ у Следчы камітэт. 27 лістапада СК спыніў справу аб узброеным фарміраванні ў сувязі з тым, што, як было ўстаноўлена, дзеянні фігурантаў не былі накіраваныя на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу.

У пачатку снежня ў дачыненні да Бяляўскага распачатая новая крымінальная справа па факце знойдзенага ў яго пры затрыманні патрона.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН