Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/03/936375/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:08
03.01.2018 11:59 Грамадства, Палітыка

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны зварот баранавіцкага актывіста Юрыя Казакевіча

Мінск, 3 студзеня. У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны зварот актывіста руху "За свабоду" з Баранавіч (Брэсцкая вобласць) Юрыя Казакевіча аб парушэнні яго права як грамадзяніна на мірныя сходы, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

У звароце адзначалася, што 14 снежня 2016 года пастановай суддзі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці Казакевіч быў пакараны штрафам у 10 базавых велічынь (210 рублёў) па ч.1 арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Актывіст прымаў удзел у акцыі памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы і вёсцы Якушоўка Свіслацкага раёна. Акцыя традыцыйна праходзіць у кастрычніку.

Не пагадзіўшыся з пастановай суда першай інстанцыі, Казакевіч абскардзіў яе ў Гродзенскім абласным судзе, але 14 лютага 2017 года абласны суд не знайшоў падставаў для адмены ці змянення пастановы суда Свіслацкага раёна і яго скарга была пакінута без задавальнення.

"З моманту рэгістрацыі пройдзе яшчэ нямала часу да прыняцця рашэння, але Юрый Казакевіч спадзяецца, што праўда будзе за ім і ён здолее даказаць, што быў пакараны судом незаконна", — адзначаюць праваабаронцы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН