Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/04/936558_889642/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 21:59
04.01.2018 14:54 Эканоміка

МЗС: У 2017 годзе падпісаныя шэсць пратаколаў аб завяршэнні двухбаковых перамоў у межах уступлення Беларусі ў СГА

Мінск, 4 студзеня. У 2017 годзе былі падпісаныя шэсць пратаколаў аб завяршэнні двухбаковых перамоў у межах уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Дагаворы падпісаныя з Рэспублікай Карэя, Японіяй, Эквадорам, Нарвегіяй, Гватэмалай, Эль-Сальвадорам, паведамляе беларускае МЗС у штогадовым аглядзе вынікаў знешняй палітыкі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў.

Дакумент апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Пры каардынацыі МЗС падрыхтаваны беспрэцэдэнтны па сваім аб'ёме пакет перагаворных дакументаў, уключаючы зводную справаздачу, праект даклада рабочай групы, матэрыялы па дзяржпадтрымцы сельскай гаспадаркі, натыфікацыю па прамысловых субсідыях, натыфікацыю па дзяржаўных гандлёвых прадпрыемствах, абноўлены план нарматворчых работ і тэматычныя апытальнікі, — гаворыцца ў аглядзе. — Зводная справаздача ў 2017 годзе трансфармаваная спачатку ў элементы праекта даклада рабочай групы, а затым непасрэдна ў праект даклада, што азнаменавала пераход да заключнай стадыі перамоўнага працэсу. Першая рэдакцыя праекта даклада распаўсюджаная сярод членаў СГА ў ліпені".

У студзені і верасні ў Жэневе пры ўдзеле МЗС былі арганізаваныя восьмае і дзявятае пасяджэнні рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі, а ў верасні ў штаб-кватэры СГА — спецыяльнае пасяджэнне па дзяржпадтрымцы сельскай гаспадаркі. Мерапрыемствы прайшлі ў афіцыйным фармаце ўпершыню з 2005 года і суправаджаліся поўнамаштабнымі раўндамі перамоў з членамі СГА, гаворыцца ў аглядзе.

У снежні беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у 11-й міністэрскай канферэнцыі СГА ў Буэнас-Айрэсе — галоўным мерапрыемстве арганізацыі, якое праводзіцца раз на два гады.

Перамовы аб уступленні ў СГА Беларусь вядзе з 1993 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239