Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/04/936614_110022/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 09:01
04.01.2018 17:10 Грамадства

Па факце нападу на АЗС у Мінску распачатая крымінальная справа

Мінск, 4 студзеня. У Мінску следчыя органы выяўляюць абставіны разбойнага нападу на аўтазаправачную станцыю. Злачынства было здзейсненае раніцай 4 студзеня.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Марына Дранькова, прыблізна ў 10.00 у памяшканні крамы аўтазаправачнай станцыі на вуліцы Ціміразева ў Мінску 40-гадовы жыхар сталіцы, пагражаючы прымяненнем гвалту ў адносінах да аператара, завалодаў больш як 200 рублямі, прадуктамі харчавання і спіртнымі напоямі.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі падазраванага. Падчас агляду прылеглай тэрыторыі была знойдзеная выкрадзеная маёмасць і прадмет, падобны на абрэз стрэльбы.

Для высвятлення абставін здарэння следчыя і эксперты правялі агляд месца здарэння, прызначылі крыміналістычныя экспертызы. Яны вывучаюць запісы камер відэаназірання, дапытваюць пацярпелую і сведак.

Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 207 КК (разбой).

З падазраваным працуюць следчыя.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН