Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/05/936847_936848/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 01:04
05.01.2018 20:35 Эканоміка

Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і "Беллегпрама"

Мінск, 5 студзеня. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці і "Беллегпрама". Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Прадпрыемствам дадзена адтэрміноўка па вяртанні пазыковых сродкаў, а таксама растэрміноўка па выплаце працэнтаў за выдзеленыя банкаўскія крэдытныя рэсурсы.

Пры гэтым з улікам патрабаванняў кіраўніка дзяржавы прапанаваныя тэрміны вяртання выдзеленых сродкаў былі скарочаныя, а таксама сталі больш жорсткімі ўмовы прадастаўлення дзяржавай падтрымкі.

За невыкананне даручэнняў па выхадзе на эфектыўную працу шэрагу прадпрыемстваў прамысловага і будаўнічага комплексу адказныя службовыя асобы рашэннем Аляксандра Лукашэнкі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці (папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН