Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/06/936794_558964/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:41
06.01.2018 15:10 Грамадства

Праваслаўныя вернікі Беларусі рыхтуюцца сустрэць Раство Хрыстова

Мінск, 6 студзеня. Праваслаўныя вернікі Беларусі рыхтуюцца адзначыць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў — Раство. У ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах краіны пройдуць урачыстыя набажэнствы.

Прадстаяцель Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узначаліць святочныя набажэнствы ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў цэнтры сталіцы, паведамляе сайт Мінскай епархіі pravminsk.by. Напярэдадні Раства ў 17.30 у галоўным праваслаўным храме Мінска пачнецца ўсяночнае няспанне, апоўначы 7 студзеня — Боская літургія.

Усяночнае няспанне ў 17.00 пачнецца ў храмах Роўнаапостальнага князя Уладзіміра (вул. 1-я Пасялковая), Прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага (вул. Рагачоўская), Праведнага Іова Шматпакутнага (вул. Францыска Скарыны), у гонар абраза Божай Маці "Няўпівальная чаша" (вул. Мендзялеева), Свяціцеля Мікалая Японскага (вул. Лідская).

У 17.45 усяночная служба пачнецца ў цэрквах Апостала Андрэя Першазванага (вул. Малініна) і Свяціцеля Мікалая Цудатворца (вул. Барамзіной, 20).

У 18.00 усяночнае няспанне пачнецца ў храмах Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва), Вялікапакутніка і Лекара Панцеляймона (пр. Незалежнасці, 191), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (вул. Зыбіцкая), Правяднай Сафіі Слуцкай (вул. Казінца), Роўнаапостальнай княгіні Вольгі (пр. Партызанскі), Опцінскіх Старцаў (вул. Касманаўтаў), абраза Божай Маці "Усіх тужлівых радасць" (вул. Прытыцкага), абраза Божай Маці "Спатоленне загінулых" (вул. Карастаянавай), Жываначальнай Тройцы (вул. Севастопальская), Святой Тройцы (вул. Каліноўскага), Праабражэння Гасподняга (пр. газеты "Правда"), Богаяўлення (вул. Чыжэўскіх).

Святочныя набажэнствы ва ўсіх вышэйзгаданых цэрквах пачнуцца апоўначы.

У храмах Архангела Міхала (вул. Янкоўскага), Дабравернага князя Аляксандра Неўскага (вул. Казлова) і Мучаніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага (вул. Карпава) усяночная служба пачнецца ў 18.00, а Боская літургія — у 00.20.

У храме Свята-Елісавецінскага манастыра (вул. Выгоцкага) урачыстая літургія пачнецца ў 1.00, у храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы (пр. Пераможцаў) — у 01.30, а ў Петрапаўлаўскім саборы (вул. Ракаўская) — у 02.00. Усяночнае няспанне ў гэтых цэрквах таксама пачнецца ў 18.00 у суботу.

У 21.00 усяночная служба пачнецца ў храмах Прападобнага Сергія Раданежскага на вул. Каралінскай (святочная літургія — апоўначы) і Уваскрашэння Хрыстова на вул. Гамарніка (00.20).

У 22.00 усяночнае няспанне пачнецца ў храмах праведнага Захара і Лізаветы на вул. Стаханаўскай, саборы Беларускіх Святых на вул. Русіянава, храме Святых Роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла на пр. Незалежнасці (літургія — апоўначы), храмах Мінскага абраза Божай Маці на вул. Галадзеда, абраза Божай Маці "Усецарыца" на вул. Грушаўскай (00.20), Свяціцеля Мікалая Цудатворца на вул. Ельніцкай (00.30).

У царкве ў гонар абраза Божай Маці "Уладзімірская" (вул. Волжскі праезд) усяночная служба пачнецца ў 23.00, а святочная літургія — у 01.20.

Найбліжэйшымі днямі ў горадзе пройдуць шэраг свецкіх культурна-масавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Раства.

Так, 7 студзеня з 12.00 да 14.00 праграма "Светлае свята Раства" будзе арганізаваная ў парку імя Паўлава, жылым раёне Брылевічы (вул. Я.Чачота) і скверы Палянка (вул. К.Лібкнехта). У гэты ж дзень з 12.00 да 15.00 святочныя мерапрыемствы пройдуць у парку Цівалі на скрыжаванні вуліц Прытыцкага — Глебкі — Матусевіча.

10 студзеня ў 17.00 у Палацы Рэспублікі пачнецца традыцыйнае ўручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне", а таксама спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, адбудзецца цырымонія "Беларускі спартыўны Алімп".

Традыцыйнае свята на Раства "Духоўнасць сям'і — дабрабыт грамадзян" пачнецца 13 студзеня ў 13.00 на тэрыторыі Дома міласэрнасці (вул. Ф.Скарыны, 11).
Захар Шчарбакоў, Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН