Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/06/936870_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:43
06.01.2018 13:23 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Раством Хрыстовым

Мінск, 6 студзеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Раством Хрыстовым.

"Гэтае чароўнае свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, падахвочвае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае прытрымлівацца хрысціянскіх ідэалаў любові і міласэрнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Раство — час сяброўскіх зносін, незабыўнага адчування цяпла, хатняй утульнасці і ўзаемаразумення.

Лукашэнка пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі.

"Няхай святочны настрой калядных дзён напоўніць ваша жыццё святлом і радасцю, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем'ям", — адзначаецца ў віншаванні.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН