Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/06/936893_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 21:54
06.01.2018 16:58 Грамадства, Эканоміка

"МТС" плануе ў першым паўгоддзі запусціць 4G у 80 новых гарадах і пасёлках Беларусі

Мінск, 6 студзеня. У першым паўгоддзі 2018 года аператар "МТС" плануе запусціць паслугі LTE (4G) у 80 новых гарадах і пасёлках Беларусі, дадатковыя базавыя станцыі запрацуюць і там, дзе ўжо ёсць 4G.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе "МТС", у выніку сувязь чацвёртага пакалення стане даступная 70% жыхароў усёй краіны, у тым ліку 95% гарадскога насельніцтва. Карыстацца перавагамі тэхналогіі змогуць не толькі ў Мінску і абласцях, але і практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Беларусі. Таксама ў новым годзе 4G ад "МТС" запрацуе на некаторых магістралях і сацыяльна значных аб'ектах краіны.

Усяго ў першым паўгоддзі 2018-га на 4G-карце "МТС" з'явіцца 650 новых базавых станцый LTE. Сёння іх больш за 800, такім чынам, іх колькасць вырасце амаль на 80%.

У цяперашні час паслугамі 4G ад "МТС" карыстаюцца жыхары каля сотні населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах. Сувязь новага пакалення працуе на тэрыторыі шэрагу найважнейшых аб'ектаў краіны, у тым ліку нацыянальнага аэрапорта Мінск, рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі", індустрыяльнага парка "Вялікі камень", свабоднай эканамічнай зоны "Мінск", у бальніцах, навучальных установах і на прадпрыемствах.

Як адзначылі ў кампаніі "МТС", попыт на доступ у інтэрнэт па тэхналогіі 4G расце. За год колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў сетцы 4G "МТС" павялічылася ўтрая.

4G — гэта тэхналогія, якая адрозніваецца ад 3G і 2G больш высокімі хуткасцямі перадачы звестак і меншым часам чакання адказу ад сеткі (пінг).

Сетка LTE пачала працаваць у Беларусі ў 2015 годзе. Першым горадам, дзе запусцілі 4G, стаў Мінск.

Беларуска-расійскае СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" — найбуйнейшы па колькасці абанентаў аператар у Беларусі з колькасцю карыстальнікаў больш як 5,3 млн.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН