Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/07/936901_558896/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:54
07.01.2018 12:22 Грамадства

У Гомелі на стадыёне гімназіі знайшлі павешаным 16-гадовага падлетка

Гомель, 7 студзеня. У Гомелі 6 студзеня на стадыёне гімназіі № 36 знайшлі павешаным 16-гадовага падлетка.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, Гомельскі гарадскі аддзел СК распачаў крымінальную справу аб давядзенні да самагубства. Праводзяцца следчыя дзеянні, допыты сваякоў і сяброў загінулага, прызначаныя экспертызы.

Непаўналетні быў навучэнцам аднаго з каледжаў Гомеля. Ён летась закончыў дзевяць класаў гімназіі № 36 і паступіў у машынабудаўнічы каледж. Знайшлі яго на стадыёне гімназіі а шостай гадзіне раніцы.

Паводле неафіцыйнай версіі, падлетак здзейсніў суіцыд з-за праблем з дзяўчынай, але пакуль гэтая версія не пацверджаная. Дзяўчына загінулага вучыцца ў гімназіі, на стадыёне якога і знайшлі цела. У сацыяльнай сетцы "УКантакце" яна ўчора змяніла статус, напісаўшы: "Не забуду цябе. P. S. Хтосьці зразумее, пра каго я. 06.01.2018". Дзяўчына таксама размясціла фатаграфіі з подпісам: "Я памятаю цябе добрым. Ты рабіў для мяне ўсё. Дзякуй табе, мой родны чалавек. Мы будзем з табой як лебедзі. Толькі чакай".
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН