Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/08/936953_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2018 11:05
08.01.2018 10:12 Спорт

Вікторыя Азаранка знялася з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

Мінск, 8 студзеня. Тэнісістка Вікторыя Азаранка знялася з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамілі арганізатары турніру на сваёй старонцы ў "Твітэры".

Прычынай зняцця названыя асабістыя абставіны спартсменкі. Цяпер уайлд-кард, якую арганізатары падалі Азаранцы для ўдзелу ў турніры, пяройдзе да Айлы Томлянавіч.

Экс-першая ракетка свету Азаранка з'яўляецца двухразовай пераможцай Australian open — у 2012 і 2013 гадах.

У 2017 годзе беларуска правяла ўсяго сем матчаў. У апошні раз яна выходзіла на корт 10 ліпеня мінулага года ў матчы 4-га круга Уімблдона, у якім прайграла Сімоне Халеп.

Нагадаем, Азаранка не можа паўнавартасна вярнуцца на корт пасля нараджэння сына, з бацькам якога беларуска судзіцца за права апекі над дзіцём.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН