Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/08/936962_12345/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:03
08.01.2018 11:51 Грамадства

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е без ападкаў

Мінск, 8 студзеня. На гэтым тыдні надвор'е над тэрыторыяй Беларусі будуць фармаваць антыцыклоны. Як паведамляе Белгідрамет, тэмпературны фон панізіцца і нарэшце выгляне сонца, але будзе ў асноўным без ападкаў, так што на аднаўленне снежнага покрыва разлічваць не выпадае.

9 студзеня, у аўторак, умовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, так што будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе рэспублікі, дзе будзе заўважны ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, пройдзе невялікі снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Па паўночным усходзе на асобных участках дарог магчымае ўтварэнне галалёдзіцы. Тэмпература паветра па рэспубліцы да раніцы панізіцца да мінус 3—9°С, максімальная тэмпература днём складзе мінус 3 — плюс 2°С.

10 студзеня, у сераду, істотных змяненняў у надвор'і не чакаецца, будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўночным усходзе рэспублікі магчымы невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 2—8°С, максімальная тэмпература днём мінус 2 — плюс 3°С.

11 студзеня, у чацвер, пад уздзеяннем антыцыклону будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 2°С па паўднёвым захадзе да мінус 9°С па ўсходзе краіны, максімальная тэмпература днём мінус 3 — плюс 2°С.

12 студзеня, у пятніцу, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3—9°С, максімальная днём 0 — мінус 5°С.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239