Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/08/936982_936983/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 05:59
08.01.2018 13:29 Грамадства

Затрыманы кіроўца, які ўцёк з месца ДТЗ у Лагойскім раёне

Мінск, 8 студзеня. Затрыманы кіроўца, які ўцёк 3 студзеня з месца ДТЗ у Лагойскім раёне, паведамляе Следчы камітэт,

Увечары 3 студзеня ў вёсцы Янушкавічы Лагойскага раёна на праезнай частцы было знойдзена цела мужчыны, мясцовага жыхара 1961 года нараджэння, з відавочнымі прыкметамі наезду аўтатранспартам.

"Следствам з удзелам эксперта праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваныя сляды і аб'екты. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлены аўтамабіль і асоба, якая ім кіравала, — адзначаецца ў паведамленні. — Экспертамі ўстаноўлена супадзенне пры параўнанні следу пратэктара шыны кола, канфіскаванага з месца здарэння, з пратэктарам шыны кола знойдзенага аўтамабіля".

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што мела вынікам па неасцярожнасці смерць чалавека), затрыманы мясцовы жыхар 1997 нараджэння. Ён кіраваў асабістым аўтамабілем "БМВ". Паводле папярэдніх дадзеных, быў цвярозы.

У ходзе допыту падазраваны прызнаўся ў зробленым. Следчыя працягваюць высвятляць акалічнасці ДТЗ, прызначаны шэраг экспертыз, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў.

Следства просіць грамадзян, якія маюць інфармацыю пра здарэнне, звярнуцца ў Лагойскі РАСК або па тэлефоне 8-01774-2-32-31.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239