Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/08/by_media_brsm-church/
Дата раздрукоўкі: 18.06.2018 14:07
08.01.2018 15:07 Фота

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Калядная ёлка — нашы дзеці"

    Паглядзець Паглядзець
8 студзеня па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі ў Мінску праходзіць XXIV рэспубліканская дабрачынная акцыя "Калядная ёлка — нашы дзеці".

Свята аб'яднала больш за паўтары тысячы дзяцей з раёнаў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У мерапрыемствах таксама бяруць удзел кіраўнікі МНС, ЦК ГА "БРСМ", ГА "БФМ", святары.

У Свята-Духавым кафедральным саборы мітрапаліт Павел павіншаваў дзяўчынак і хлопчыкаў, прачытаў малітву за дзяцей Беларусі і блаславіў удзельнікаў сустрэчы.

Дзеці паднеслі уладыку Паўлу падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН