Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/08/by_media_vifleem/
Дата раздрукоўкі: 18.06.2018 01:05
08.01.2018 12:58 Фота

У Гомелі каталікі перадалі праваслаўным Віфлеемскі агонь

    Паглядзець Паглядзець
У Гомелі каталікі перадалі праваслаўным на куццю перад Раством Віфлеемскі агонь. Ён быў дастаўлены 6 студзеня ў Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор Гомеля з Віфлеема — месца зямнога нараджэння Ісуса Хрыста.

Упершыню сімвал Раства праваслаўныя прынялі ад каталікоў, якія адзначаюць свята 25 снежня. Блізу гэтага дня Віфлеемскі агонь даставілі ў Гомель каталіцкія скаўты. Агонь з Віфлеема, паводле традыцыі, на самалёце прывозяць у Еўропу аўстрыйскія скаўты, і далей ён перадаецца па ланцужку ў розныя краіны, у тым ліку Беларусь. Гомельскія скаўты і перадалі сімвал Раства праваслаўным вернікам.
Фота БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН