Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/09/937147_889956/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 17:53
09.01.2018 20:48 Эканоміка

У 2018 годзе Мінлясгас плануе пабудаваць больш за 100 км лесагаспадарчых дарог

Мінск, 9 студзеня. У 2017 годзе ў лясным фондзе Мінлясгаса пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 16 новых дарог працягласцю больш за 100 км. З 2007 года ў лясным фондзе Мінлясгаса ўведзена ў эксплуатацыю 1.021,856 км лесагаспадарчых дарог, паведаміла прэс-служба ведамства.

"Будаўніцтва лесагаспадарчых дарог застаецца адной з найважнейшых задач Мінлясгаса і дазваляе перш за ўсё павялічыць асваенне цяжкадаступнай разліковай лесасекі. Акрамя таго, з іх дапамогай забяспечваецца своечасовае правядзенне лесааднаўленчых работ і мерапрыемстваў па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідацыі лясных пажараў", — адзначыла прэс-служба.

У міністэрстве запэўнілі, што праца па пашырэнні дарожнай сеткі ў сістэме Мінлясгаса будзе працягнутая. У 2018 годзе запланаваны ўвод 101,613 км, а ўсяго да канца пяцігодкі, згодна з зацверджанай праграмай "Беларускі лес", пачнуць эксплуатавацца 500 км новых дарог.

У межах выканання праграмы будаўніцтва лесагаспадарчых дарог на 2011—2015 гады ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі было пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 570,1 км дарог. Гэта адбілася на аб'ёмах нарыхтоўкі драўніны: калі ў 2010 годзе ў краіне было нарыхтавана 15,5 млн кубаметраў, то ў 2017-м — ужо 22,5 млн кубаметраў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239