Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/09/937187_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.06.2018 03:20
09.01.2018 16:09 Палітыка

38 актывістаў аргкамітэта БХД падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў

Мінск, 9 студзеня. 38 актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Некаторыя з іх падавалі дакументы ў выбарчыя камісіі адразу некалькіх узроўняў (сельсаветы, гар- і райсаветы, аблсаветы), паведамляе прэс-служба БХД.

Падчас першага этапу выбарчай кампаніі свае ініцыятыўныя групы зарэгістравалі 36 актывістаў БХД. Былі праведзеныя 63 пікеты, падчас якіх прадстаўнікі БХД збіралі подпісы не толькі за сваё вылучэнне, але і за вырашэнне лакальных і нацыянальных праблем (рэформу судовай сістэмы, ільготны праезд для пенсіянераў, павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання, паляпшэнне якасці пітной вады і іншыя).

Падчас збору подпісаў далучыцца да БХД вырашылі больш за 100 чалавек, да назірання за ходам выбараў у межах кампаніі "Права выбару" — больш за 150.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН