Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/10/937405_200589/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 07:53
10.01.2018 18:58 Палітыка, Грамадства

Журналіста з Віцебскай вобласці Дзмітрыя Лупача аштрафавалі за супрацоўніцтва з "Белсатам"

Мінск, 10 студзеня. Журналіст-фрылансар Дзмітрый Лупач аштрафаваны на 25 базавых велічыняў (612,5 рубля) за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам "Белсат", які вяшчае на Беларусь, без акрэдытацыі пры МЗС. Такое рашэнне, як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, прыняла суддзя суда Пастаўскага раёна (Віцебская вобласць) Наталля Максімовіч.

Падставай для складання пратакола і судовага разбору стаў сюжэт пра дэфіцыт угнаенняў у раёне. "Я думаў, што мне дадуць большы штраф, таму што гэта ў мяне ўжо пяты суд паводле гэтага артыкула. І ўсе штрафы даваліся з нарастаннем: спачатку было 30 базавых велічынь, потым 35, 40. Магчыма, таму, што цяпер новы год, суддзя Пастаўскага райсуда вырашыла вынесці меншы штраф, а потым будзе ўжо большы", — адзначыў Лупач ў каментары прэс-службе асацыяцыі.

Згодна з інфармацыяй БАЖ, у 2017 годзе беларускія журналісты-фрылансары 69 раз прыцягваліся судамі да адказнасці за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ).

11 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска разгледзіць аналагічную адміністрацыйную справу ў дачыненні да журналісткі Любові Лунёвай за падрыхтоўку сюжэта для "Белсата".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН