Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/11/937492_937493/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:38
11.01.2018 13:44 Эканоміка, Грамадства

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі за 2017 год знізілася больш чым на траціну

Мінск, 11 студзеня. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 студзеня 2018 года склаў 0,5% і знізіўся ў параўнанні з 1 студзеня 2017 года (0,8%) на 0,3 пункта, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях склаў 0,7%; Гродзенскай і Магілёўскай — 0,6%; Мінскай вобласці — 0,5%; Мінску — 0,2%.

На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 студзеня 2018 года было 22,9 тыс. чалавек, на 35,3% менш, чым на 1 студзеня 2017 года (35,3 тыс. чалавек).

Наймальнікамі на 1 студзеня гэтага года заяўлены звесткі аб наяўнасці 53,9 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 49,6% больш, чым на 1 студзеня 2017 года (36 тыс.). Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 57,6% ад агульнай колькасці вакансій супраць 48,5% на 1 студзеня 2017 года.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 студзеня 2018 года склаў 0,4 беспрацоўнага на адну вакансію (на 1 студзеня 2017 года — 1).

Пры гэтым у Віцебскай вобласці гэты паказчык склаў 0,8 беспрацоўнага на вакансію; Брэсцкай — 0,7; Гомельскай — 0,5; Мінскай і Магілёўскай — 0,4; Гродзенскай вобласці — 0,3; у Мінску — 0,2 беспрацоўнага на вакансію.

У 2017 годзе па садзеянне ў працаўладкаванні звярнулася 242,5 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 156,9 тыс. чалавек.

На створаныя працоўныя месцы і наяўныя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную працу ўладкавана 173,1 тыс. чалавек, або 71,4% ад тых, хто звярнуўся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх 111,4 тыс. беспрацоўных.

На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіравана 10,4 тыс. чалавек, у аплачваных грамадскіх работах пры садзейнічанні службы занятасці прынялі ўдзел 50,8 тыс., на новае месца жыхарства і працы пераселена 136 сем'яў беспрацоўных.

Узровень працаўладкавання склаў 58% ад колькасці беспрацоўных, якія маюць патрэбу ў працоўных месцах.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239