Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/11/937507_937508/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2018 11:07
11.01.2018 14:05 Эканоміка, Грамадства

Замежнікі — пераможцы і лаўрэаты конкурсаў — змогуць працаўладкоўвацца ў Беларусі без спецыяльнага дазволу

Мінск, 11 студзеня. Устаноўлена новая катэгорыя замежнікаў, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне закона "Аб знешняй працоўнай міграцыі".

Як растлумачылі ў дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС, згодна з дэкрэтам прэзідэнта № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" з 23 лютага 2018 года "пры прыёме на працу асоб, якія з'яўляюцца пераможцамі (лаўрэатамі) нацыянальных (міжнародных) конкурсаў, адзначаных узнагародамі ў сферы іх прафесійнай дзейнасці , наймальнік не павінен атрымліваць дазвол на прыцягненне замежнай працоўнай сілы, а таксама спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь у дачыненні да кожнага замежніка".

Нагадаем, 15 ліпеня 2016 года ўнесены значныя змены і дапаўненні ў закон аб працоўнай міграцыі, у якім прадугледжаны льготы для наймальнікаў, што прыцягваюць высокакваліфікаваных работнікаў, па атрыманні дазволу на прыцягненне замежнай працоўнай сілы. Сярод ільготнікаў — кіраўнікі камерцыйных арганізацый, у стварэнні якіх яны ўдзельнічалі (у якасці ўласніка маёмасці, заснавальніка, удзельніка), і высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія прапрацавалі па спецыяльнасці не менш за пяць гадоў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН