Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/11/937565_937566/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:12
11.01.2018 16:46 Грамадства

Мінскія мытнікі спынілі дзве спробы перасылкі псіхатропаў у паштовым адпраўленні

Мінск, 11 студзеня. Мінскія мытнікі ў пункце мытнага афармлення "Мінская пошта" выявілі два факты незаконнага перамяшчэння псіхатропных рэчываў.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, пры правядзенні мытнага кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў ад аднаго адпраўніка з Таджыкістана ў адрас двух жыхароў Мінскай вобласці мытнікі выявілі незадэклараваную раслінную масу карычневага колеру, спрасаваную ў гранулы. У мытных дэкларацыях у абедзвюх пасылках былі заяўлены асабістыя рэчы. У першым выпадку маса рэчыва склала амаль 14 г, у другім — каля 16 г.

Эксперты Мытнай лабараторыі і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устанавілі, што ў расліннай масе ўтрымліваецца асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах, — гармін (алкалоід расліннага паходжання, які выклікае галюцынагенны эфект).

Па фактах незаконнага перамяшчэння псіхатропных рэчываў Мінскай рэгіянальнай мытняй распачаты справы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь.

У 2017 годзе Мінскай рэгіянальнай мытняй спынены 42 факты перамяшчэння ў міжнародных паштовых адпраўленнях псіхатропных рэчываў, наркатычных сродкаў, прэкурсораў і атрутных рэчываў. З незаконнага абароту ўсяго выключана больш за 2 кг такіх сродкаў і рэчываў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239