Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/11/937580_558896/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2018 11:07
11.01.2018 18:07 Эканоміка

Лукашэнка працягнуў на бестэрміновы перыяд парадак фінансавання закупкі сучаснай тэхнікі арганізацыямі АПК

Мінск, 11 студзеня. Парадак фінансавання закупак сучаснай тэхнікі і абсталявання арганізацыямі АПК і іншых галін краіны на падставе дагавораў фінансавай арэнды праз ААТ "Прамагралізінг", прадугледжаны ўказам № 146 ад 2 красавіка 2015 года, працягнуты на бестэрміновы перыяд. Адпаведны ўказ № 13 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 студзеня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, далейшая рэалізацыя норм указа № 146 будзе садзейнічаць стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану арганізацый — вытворцаў тэхнікі і абсталявання, стымуляваць унутраны попыт, а таксама дасць магчымасць вырашыць задачу па аснашчэнні на льготных умовах тэхнікай і абсталяваннем прадпрыемстваў рэспублікі.

Удакладненыя таксама нормы ўказа № 146 з улікам практыкі іх прымянення ў дачыненні да функцыянавання ўжо адкрытых спецыяльных рахункаў арганізацый АПК.

Усталёўваецца, што ў якасці крыніцы фінансавання расходаў на выплату ўтылізацыйнага збору і ўвазнога падатку на дададзены кошт пры набыцці тэхнікі ў нерэзідэнтаў Беларусі вызначаюцца авансавыя плацяжы згодна з дагаворамі фінансавай арэнды.

Акрамя таго, арганізацыям АПК даецца магчымасць накіравання ў 2018—2023 гадах на пагашэнне запазычанасці за пастаўленую рэспубліканскім аб'яднаннем "Белаграсэрвіс" на ўмовах лізінгу тэхніку адпаведных сродкаў мясцовых бюджэтаў, якія выдзяляюцца ім у выглядзе прамых выплат і субсідый.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН