12.01.2018 09:32 Грамадства
У выніку пажару пашкоджаны будынак, дзе месціцца шаркаўшчынская раённая газета
Мінск, 12 студзеня. Пажар пашкодзіў дах адміністрацыйнага будынка плошчай 12 на 15 метраў па вуліцы Чырванадворскай, 6а, у Шаркаўшчыне, паведаміла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
Здарэнне мела месца 11 студзеня ў 8.51. Прычына ўзгарання высвятляецца. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Па гэтым адрасе размяшчаецца раённая газета "Кліч Радзімы".
Здарэнне мела месца 11 студзеня ў 8.51. Прычына ўзгарання высвятляецца. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Па гэтым адрасе размяшчаецца раённая газета "Кліч Радзімы".