Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/12/937629_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2018 11:22
12.01.2018 10:33 Грамадства

Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі ўзяў на кантроль сітуацыю з цяжарнай з Беларусі, якой адмовілі ў бясплатнай дапамозе ў разанскім перынатальным цэнтры

Мінск, 12 студзеня. Савет пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека 11 студзеня паведаміў, што ўзяў на кантроль сітуацыю з цяжарнай з Беларусі, жонкай расійскага вайскоўца, якой адмаўляюць у бясплатнай медыцынскай дапамозе ў Разанскім абласным перынатальным цэнтры.

Інфармацыю аб магчымых парушэннях правоў грамадзянкі саюзнай дзяржавы атрымала член СПЧ, кіраўнік Саюза сем'яў ваеннаслужачых Марыя Бальшакова. Паводле яе даных, цяжарная двайнятамі жонка прапаршчыка расійскай вайсковай частцы атрымала адмову страхавой кампаніі ў афармленні поліса абавязковага медыцынскага страхавання (АМС), бо не мела дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Расіі, аднак, калі 7 студзеня  жанчына паступіла ў перынатальны цэнтр з крывацёкам і схваткамі на 34-м тыдні цяжарнасці, ёй медыкаментозна спынілі родавую дзейнасць і паклалі ў платную палату. Праз двое сутак родавая дзейнасць зноў пачалася і была спыненая медыкамі. Цяпер стаіць пытанне аб тым, каб перавесці жанчыну ў іншую бальніцу, бо ў перынатальным цэнтры адмаўляюцца паўнавартасна абслугоўваць грамадзянку Беларусі без АМС.

Адносна гэтай сітуацыі член СПЧ Марыя Бальшакова адзначыла, што паводле закона "Аб статусе ваеннаслужачых" члены сем'яў ваеннаслужачых маюць права на медыцынскую дапамогу ў медыцынскіх арганізацыях дзяржаўнай або муніцыпальнай сістэм аховы здароўя і падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню на агульных падставах з іншымі грамадзянамі.

Намеснік старшыні СПЧ Яўген Баброў заявіў, што распачатая раней за тэрмін родавая дзейнасць для жанчыны, цяжарнай двайнятамі з ускладненнямі, з'яўляецца жыццепагражальным станам, а значыць, роды ў яе павінны прымаць бясплатна незалежна ад адсутнасці грамадзянства і поліса на падставе Правілаў аказання медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам на тэрыторыі РФ, зацверджаным пастановай урада ад 6 сакавіка 2013 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН