Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/12/937671_778899/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 08:21
12.01.2018 13:50 Палітыка

У Брэсцкай вобласці на дэпутацкія мандаты прэтэндуюць 134 прадстаўнікі палітычных партый

Брэст, 12 студзеня. У Брэсцкай вобласці 3.269 чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. З іх 1.647, або 50,4%, — дзейныя дэпутаты мясцовых саветаў, 1.222 (37,4%) — жанчыны, 117 (3,6%) — моладзь да 30 гадоў.

Як паведамілі БелаПАН у абласной выбарчай камісіі, 1.812 прэтэндэнтаў вылучаліся шляхам збору подпісаў, 1.238 — працоўнымі калектывамі. Два чалавекі з вылучаных для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, якія маюць права на жыхарства ў Беларусі.

111 чалавек вылучаныя палітычнымі партыямі, 22 — палітычнай партыяй і грамадзянамі шляхам збору подпісаў, адзін — палітычнай партыяй і працоўным калектывам. У іх ліку 43 прадстаўнікі Камуністычнай партыяй Беларусі, 24 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 23 — Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці, 23 — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", 10 — Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 9 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 2 — Партыі БНФ.

Найбольшы конкурс прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ў Брэсцкі гарадскі савет (вылучана 120 чалавек на 40 дэпутацкіх месцаў), а таксама ў абласны савет, куды вылучана 145 чалавек.

У Брэсцкай вобласці на выбарах павінна быць абрана 2.962 дэпутаты мясцовых саветаў: 57 — у абласны савет, 500 — у раённыя, 107 — у гарадскія саветы гарадоў абласнога падпарадкавання, 76 — у гарадскія саветы гарадоў раённага падпарадкавання, 2.222 — у сельскія саветы.

Усяго ў вобласці на выбарах у мясцовыя саветы сфармавана 923 участковыя выбарчыя камісіі.

Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 18 лютага.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН