Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/12/937734_289647/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 08:33
12.01.2018 16:38 Эканоміка

Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі за год павялічыліся больш як на 11%

Мінск, 12 студзеня. Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў снежні 2017 года ў параўнанні з лістападам склаў 100,5%, са снежнем 2016 года — 111,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У тым ліку індэкс цэн на інвестыцыйныя тавары склаў 101,2 і 108,1% адпаведна, на прамежкавыя тавары — 100,5 і 114,8% адпаведна.

Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў снежні ў параўнанні з лістападам склаў 101,6%, са снежнем 2016 года — 112,2%, у тым ліку ў раслінаводстве — 104,2 і 117,2% адпаведна, жывёлагадоўлі — 100,7 і 110,3% адпаведна.

Індэкс цэн у будаўніцтве ў снежні ў параўнанні з лістападам склаў 100,1%, са снежнем 2016 года — 108,5%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — 99,3 і 109,7% адпаведна, машыны і абсталяванне — 100,6 і 104,3%, іншыя работы і затраты — 102,1 і 114,9% адпаведна.

Індэкс тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў снежні ў параўнанні з лістападам склаў 100,1%, са снежнем 2016 года — 106,5%. Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у снежні ў параўнанні з лістападам склаў 100%, гэта значыць цэны не змяніліся, са снежнем 2016 года — 106,6%.

Як паведамлялася, паводле вынікаў 2017 года зафіксаваная самая нізкая ў гісторыі суверэннай Беларусі інфляцыя — індэкс спажывецкіх цэн склаў 104,6%.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН