Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/12/937770_937771/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 08:30
12.01.2018 19:28 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: У сучасным свеце беларусам важна не страціць сваю ідэнтычнасць

Мінск, 12 студзеня. У сучасным свеце, які хутка мяняецца, беларусам важна не страціць сваю ідэнтычнасць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 студзеня падчас прыёму на стары Новы год, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка падкрэсліў, што цяперашняе пакаленне беларусаў жыве ў вельмі няпросты час. Кажучы пра тое, як развіваецца Беларусь, пра яе становішча ў бурным свеце, які хутка мяняецца, ён адзначыў, што ў нас няма ніякай магчымасці адгарадзіцца ад негатыўных працэсаў. "Трэба ўмець ім супрацьстаяць, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны навучыцца жыць у гэтым свеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе не страціць сваю ідэнтычнасць, карані, ад якіх расце наша беларуская нацыя".

Закранаючы перспектывы, Лукашэнка адзначыў, што лёгка не будзе. "І нават, напэўна, лягчэй не будзе, чым у мінулым, 2017-м або ў былыя гады. Але мы паставілі перад сабой амбіцыйныя задачы, і, чаго б гэта нам ні каштавала, мы павінны дасягнуць гэтых рубяжоў. Калі мы не будзем рабіць гэтага з году ў год, дні нашай беларускай дзяржаўнасці будуць злічаныя", — сказаў ён.

Як будзе развівацца краіна і якой ёй быць у будучыні, залежыць ад кожнага грамадзяніна. "Жыццё ў нас не выдатнае і нават не добрае. Пакуль мы жывем цярпіма", — сказаў Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН