Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/13/937816_123456/
Дата раздрукоўкі: 18.06.2018 03:16
13.01.2018 16:01 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк не плануе аднаўляць працу інтэрнэт-рэсурсу "Калькулятар IBAN"

Мінск, 13 студзеня. Нацыянальны банк Беларусі не плануе аднаўляць працу інтэрнэт-рэсурсу "Калькулятар IBAN", функцыянаванне якога спынена 1 студзеня 2018 года, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэгулятара.

"Рашэнне аб стварэнні калькулятара IBAN было прынята праўленнем Нацыянальнага банка ў сувязі з пераходам з 4 ліпеня 2017 года на IBAN і BIC і насіла часовы характар. Мэтай дадзенага рашэння было дапамагчы прадстаўнікам прадпрыемстваў карпаратыўнага сектара, бізнес-супольнасцяў і скараціць рызыкі, звязаныя з несвоечасовым атрыманнем ад контрагентаў і апрацоўкі даных аб нумарах рахункаў IBAN падчас пераходнага перыяду. Функцыянаванне калькулятара IBAN спынена 1 студзеня 2018 года. Аднаўленне яго працы не плануецца", — адзначылі ў Нацбанку.

Як лічаць у галоўным банку краіны, перыяд функцыянавання калькулятара IBAN быў дастатковым для таго, каб правесці аналіз заключаных з контрагентамі дагавораў і прыняць прадугледжаныя ўмовамі гэтых дагавораў і (або) нарматыўнымі прававымі актамі меры, накіраваныя на прывядзенне дагавораў у адпаведнасць з заканадаўствам.

Для атрымання актуальных банкаўскіх рэквізітаў контрагентаў Нацбанк рэкамендуе ўзаемадзейнічаць непасрэдна з контрагентамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Як паведамлялася раней, у Беларусі 4 ліпеня 2017 года ўсе банкаўскія рахункі пераведзены ў міжнародны фармат IBAN (International Bank Account Number). Таксама пачаў выкарыстоўвацца банкаўскі ідэнтыфікацыйны код BIC (Business Identifier Code), які вызначаецца па міжнароднаму стандарту.

Беларускія банкі прымаюць да выканання толькі тыя плацежныя інструкцыі, якія ўтрымліваюць новыя нумары рахункаў (IBAN) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды (BIC). Пры гэтым IBAN і BIC выкарыстоўваюцца як пры правядзенні разлікаў унутры краіны, так і для міжнародных разлікаў.

Нумар рахунку IBAN мае фіксаваную даўжыню ў 28 разрадаў, яго структура вызначана з улікам пазіцыі банкаў. Ранейшы нумар рахунку ўтрымліваў 13 разрадаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН